Выстава

“Запределье” Фотавыстава Валерыя Сібрыкава

“Запределье”  Фотавыстава Валерыя Сібрыкава

Музей Дом Ваньковічаў

Аўтар здымае на інфрачырвоную фотастужку, дыяпазон светлавой адчувальнасці якой выходзіць за межы бачнага чалавечым вокам дыяпазону даўжыні хвалі святла.

Нарадзіўся Валерый Сібрыкаў З мая 1960 г. у г. Самарканд Узбекскай ССР, цяпер жыве і працуе ў г.Мінск. Скончыў Мараходную школу, г. Поці, Грузія.

3 1996 года член Народнага фотаклуба “Мінск” пры ДУ “Мінскканцэрт”. Прафесійны фатограф. Працаваў у часопісе “Родная прырода” (фотакар), Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей i моладзі (выкладчык фатаграфіі), Музеі гісторыі беларускай літаратуры (фатограф), Дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб’яднанні “Белмастацпромыслы” (фатограф), на трыкатажнай фабрыцы “Алеся” (фатограф), у дадзены момант працуе ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры i побыту (фатограф).

Назва фотавыставы “Замежжа” натхнёная незвычайнай жэлацінава-срэбнай тэхналогіяй атрымання фатаграфічнай выявы. Аўтар здымае на інфрачырвоную фотастужку, дыяпазон светлавой адчувальнасці якой выходзіць за межы бачнага чалавечым вокам дыяпазону даўжыні хвалі святла. Таму цёплыя аб’екты на малюнку выглядаюць больш светлымі, а халодныя – цёмнымі.

Валерый з’яўляецца пастаянным удзельнікам выстаў у Беларусі i за мяжой. Сярод пляцовак можна адзначыць: фестываль “Фотакрок” (г. Віцебск) у 2022 годзе, галерэя Народнага фотаклуба “MiHCK” (г. Мінск) у 2022 г., фотафэст “Наша Мястра” (г. Мядзел) у 2021 г., Музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск) у 2010 i 2022 гг., г. Фрайбург, Германія – 2004 г.

іншыя выставы
Майстар-клас "Кукла-мотанка"
Майстар-клас "Кукла-мотанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Саломапляценне"
Майстар-клас "Саломапляценне"

Музей беларускага народнага мастацтва

Майстар-клас "Ткацтва"
Майстар-клас "Ткацтва"

Музей беларускага народнага мастацтва

Роспіс велікодных яек "Пісанка"
Роспіс велікодных яек "Пісанка"

Музей беларускага народнага мастацтва

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30